Пошук


1-2 чэрвеня Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр упершыню здзейсніць візіт у Гомель.

Як паведаміў парталу Catholic.by пробашч парафіі Нараджэння Божай Маці ў Гомелі кс. Юрый Варанко, у суботу 1 чэрвеня арцыбіскуп наведае Дзіцячую вёску ў Гомелі, дзе пражываюць дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Таксама іерарх пазнаёміцца з ходам будаўніцтва Інтэграцыйнага тэрапеўтычна-адукацыйнага цэнтра.

У гэты ж дзень прадстаўнік папы Францішка ў нашай краіне возьме ўдзел у абедзе для бедных і бяздомных у Доме міласэрнасці сясцёр місіянерак Маці Тэрэзы. Вечарам запланавана сустрэча Апостальскага нунцыя з неакатэхуменальнымі супольнасцямі.

2 чэрвеня, у нядзелю, а 9-й гадзіне Апостальскі нунцый будзе цэлебраваць святую Імшу ў парафіі Нараджэння Божай Маці.

Потым ён пабывае на месцы, дзе ўзводзіцца новая гомельская святыня Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Арцыбіскуп Габар Пінтэр сустрэнецца з вернікамі гэтай маладой парафіі і ўдзеліць ім благаслаўленне.

Абноўлена 18.07.2019 13:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.