Пошук

10.05.2019 16:51   Catholic.by

З нагоды адкрыцця 29 чэрвеня капліцы ў гарадскім пасёлку Любча парафія св. Міхала Арханёла ў Навагрудку аб’яўляе паэтычны конкурс «Любчы з Божай ласкі прысвячэнне». Конкурс пройдзе з 15 мая па 15 чэрвеня.

Мэты конкурсу:

  • пазнанне гісторыі
  • духоўнае і патрыятычнае выхаванне.

Да разгляду прымаюцца вершы ўласнага сачынення на беларускай, рускай і польскай мовах.

Конкурсныя работы павінны мець духоўны змест і быць прысвечаны гістарычнаму мінуламу і сённяшняму дню Любчы. Гэта творы пра вернікаў, знакамітых асобаў і нашых сучаснікаў, пра хрысціянскія святыні, прыроду і культуру пасёлка.

Пераможцы атрымаюць каштоўныя падарункі, а лепшыя творы будуць надрукаваныя на старонках парафіяльнай газеты «Каталіцкі Навагрудак».

Вершы і кароткі аповед пра сябе неабходна даслаць не пазней за 15 чэрвеня на адрас:

касцёл св. Міхала Арханёла
г. Навагрудак, вул. Савецкая, 2


альбо на электронную пошту:  faiushka@mail.ru

Даведкі па тэлефоне: +375 29 787 15 89

Абноўлена 15.05.2019 09:32
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа