11 мая ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску (пр. Незалежнасці, 44-А) пройдзe апошні канцэрт у межах XV фестывалю духоўнай музыкі «Залатагорская ліра».
11 мая, 20.00 — канцэрт музыкі для клавесіна
Таццяна Халева (клавесін)
У праграме:
Ж. А. д’Англебер, І. С. Бах,
Д. Фрэскабальдзі, Ф. Куперэн,
Я. П. Свелінк

Таццяна Халева — клавесіністка і музыказнаўца. Выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2010, музыказнаўства).
Падчас вучобы ў акадэміі наведвала факультатывы па спецыяльнасці арган і клавесін (клас дацэнта У. Неўдаха).
У перыяд з 2004 па 2012 гг. прымала актыўны ўдзел у праекце БДАМ «Акадэмія старадаўняй музыкі», у межах якога праходзілі майстар-класы з выбітнымі еўрапейскімі музыкамі. Пастаянная ўдзельніца ансамбля старадаўняй музыкі БДАМ «Бахаўскі гурток».
У 2017 годзе атрымала дыплом бакалаўра па спецыяльнасці клавесін у Кансерваторыі прынца Клаўса (Гронінген, Нідэрланды), дзе вывучала мастацтва ігры на клавесіне, Баса канцінуа і фартэпіяна. Пасля заканчэння кансерваторыі прайшла курс абслугоўвання і настройкі клавесінаў у майстра Франса Дрысенса (Гронінген). Удзельнічала ў майстар-класах Piccola Accademia di Montisi на фестывалі Ou de Muziek Utrecht 2017 з Марко Менкабоні, П’ерам Анта, Рычардам Эгарам; майстар-класах Нідэрландскага клавесіннага таварыства з Тонам Копманам, Ларанам Сцюартам і Эдуарда Валарзам.
Рэалізавала два аўтарскія праекты: «Танцавальныя формы ў барочнай музыцы» і «50 стандартаў для танцу».
Уваход на канцэрт вольны. Добраахвотныя ахвяраванні можна скласці на выхадзе з касцёла.