Курс грунтуецца перш за ўсё на асабістай працы падчас рэкалекцый з атрыманым матэрыялам і Божым Словам. Пачатак у пятніцу ў 18.00.
Як паведамляе Catholicnews.by, у курсе могуць прымаць удзел як тыя, што ўжо ўдзельнічалі ў ім, так і тыя, хто прыедзе першы раз. Кожны атрымае адпаведны матэрыял да працы. Падчас курсу адбудзецца святая Імша, адарацыя, а таксама будзе магчымасць споведзі.
Папярэдні запіс абавязковы і працягваецца да 24 красавіка па тэлефоне:
+375 29 713 02 33 а. Аляксандр Жарнасек.