Парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Бялыніцкай у Бялынічах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) запрашае ў пілігрымку ў Рось з наведваннем святыняў Беларусі. Пілігрымка адбудзецца 8–9 мая.
Праграма
8 мая
- Магілёў
- Бялынічы: малітва на распачацце пілігрымкі ў капліцы Маці Божай Бялыніцкай
- Мінск: збор пілігрымаў з Мінска на ст. м. Магілёўская
- Рубяжэвічы: касцёл св. Юзафа
- Навагрудак: наведванне двух касцёлаў і месца мучаніцтва сясцёр назарэтанак
- Дзятлава: касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
- Дзярэчын: касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
- Масты: касцёл Маці Божай Тройчы Цудоўнай
- Рось: святая Імша ў 18.00, абед-вячэра, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту з малітвай праслаўлення ў 20.00
9 мая
- Рось: ранішнія малітвы і сняданак
- Гродна: катэдральны касцёл св. Францішка Ксавэрыя, пабэрнардынскі касцёл з духоўнай семінарыяй, францішканскі касцёл Маці Божай Анёльскай, пабрыгіцкі касцёл, дыяцэзіяльны музей, лямус і Стары горад. «Кляштарны» абед у сясцёр назарэтанак
- Івянец: касцёл св. Міхала Арханёла і касцёл св. Аляксея (залежна ад наяўнасці вольнага часу)
- Рубяжэвічы
- Мінск
- Бялынічы
Пілігрымка носіць духоўна-культурны характар.
Запіс да 25 красавіка ўключна па тэлефоне:
+375 29 570 85 87 кс. Юзаф