Пошук

08.04.2019 09:55   Тэкст: Ірына Шнітоўская / Фота: Кацярына Сівагіна / Catholic.by

Напярэдадні 80-гадовага юбілею святарства кардынала Казіміра Свёнтка, які прыпадае 8 красавіка, у парафіі св. Андрэя, апостала, у Нарачы (Мядзельскі дэканат) праходзіла традыцыйная акцыя «Кветкі для кардынала».

За грошы, сабраныя вернікамі парафіі, былі набытыя кветкі, якія ў дзень юбілею былі ўскладзены ў крыпце катэдральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску, дзе спачывае кардынал Казімір Свёнтэк.

8 красавіка ў касцёле св. Андрэя, апостала, у Нарачы ў 18.30 адбудзецца св. Імша за святой памяці кардынала Свёнтка, а моладзь парафіі правядзе Крыжовы шлях «Мяне ўратавала моцная, непахісная вера ў Бога», які распачнецца ў 17.45 і будзе прысвечаны самым драматычным момантам жыцця першага ў сучаснай гісторыі беларускага кардынала.

Таксама да гэтага юбілею нарачанцы рыхтуюць кулінарны флэшмоб. Вернікі парафіі замовілі ў нарачанскага майстра па вырабе тортаў Марыі Галяк торт, які раскажа пра асноўныя моманты святарскага жыцця кардынала Казіміра Свёнтка.

Пасля Крыжовага шляху і св. Імшы ўсе прысутныя змогуць пакаштаваць кулінарны шэдэўр нарачанскай гаспадыні і такім чынам разам адзначыць юбілей святарства кардынала Казіміра Свёнтка, які для нарачанцаў, як і для ўсіх вернікаў нашай краіны, з’яўляецца прыкладам сапраўднага святара, вернага і адданага Богу.

Абноўлена 08.04.2019 11:48
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.