Пошук

02.04.2019 15:37   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

З 6 па 8 мая ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай пройдуць дні засяроджання для хлопцаў ад 16 гадоў з мініпілігрымкай, чуваннем моладзі і сплавам на байдарках па рацэ Сэрвач. Нагадваем, што паводле пастановы Савета міністраў РБ 6–9 мая з’яўляюцца выходнымі днямі.

Да ўдзелу запрашаюцца хлопцы ад 16 гадоў (непаўналетнія павінны мець пісьмовы дазвол бацькоў) і маладыя святары, на чуванне моладзі — усе жадаючыя.

З сабой неабходна мець: Святое Пісанне, спальнік, дыванок, сродкі асабістай гігіены.

Праграма дзён засяроджання (для хлопцаў ад 16 гадоў і маладых святароў):

6 мая

  • 10.30 — збор каля вакзала на станцыі Будслаў, пешая вандроўка да капліцы ў в. Грыбкі
  • 13.00 — св. Імша ў в. Грыбкі
  • 14.00 — абед-пікнік каля капліцы, пешая пілігрымка да Маці Божай Будслаўскай
  • 19.00 — Маёвае набажэнства, вячэра, вогнішча

7 мая

  • 8.00 — св. Імша
  • 9.00 — снеданне
  • 9.30 — падрыхтоўка да сплаву на байдарках
  • 10.00 — сплаў па р. Сэрвач з перапынкам на абед
  • 18.00 — вячэра (для тых, хто застаецца на чуванне)

Чуванне моладзі (для ўсіх жадаючых):

7 мая

  • 18.00 — вячэра, экскурсія, забаўляльная праграма
  • 22.00 — канферэнцыя
  • 23.00 — споведзь

8 мая

  • 0.00 — св. Імша
  • 1.00 — перапынак на каву
  • 2.00 — адарацыя
  • 3.00 — святы Ружанец
  • 4.00 — яшчэ кава
  • 4.30 — гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі

На працягу ўсяго часу — магчымасць асабістай размовы са святарамі.

Жадаючыя могуць застацца ў Будславе да канца «вялікіх выходных», каб дапамагчы ў працах па добраўпарадкаванні будслаўскай святыні.

Запіс для ўдзелу ў днях засяроджання да 27 красавіка па тэлефонах:

+375 29 365 83 01 — кс. Дзмітрый Дубовік

+375 29 622 23 10 або +375 33 662 23 10 — кс. Уладзімір Русак

Расклад цягнікоў у Будслаў:

6 мая (для ўдзельнікаў дзён засяроджання)

з Глыбокага: 3.53 (цягнік Глыбокае–Маладзечна, прыбыццё ў Будслаў — 5.26)

з Маладзечна: 8.56 (цягнік Маладзечна–Полацк, прыбыццё ў Будслаў — 10.24)

7 мая (для ўдзельнікаў чування моладзі)

з Маладзечна: 8.56 (цягнік Маладзечна–Полацк, прыбыццё ў Будслаў — 10.24); 12.43 (цягнік Маладзечна–Крулеўшчына, прыбыццё ў Будслаў — 14.04); 20.14 (цягнік Маладзечна–Глыбокае, прыбыццё ў Будслаў — 21.37)

з Крулеўшчыны: 15.10 (цягнік Крулеўшчына–Маладзечна, прыбыццё ў Будслаў — 15.53)

з Полацка: 15.27 (цягнік Полацк–Маладзечна, прыбыццё ў Будслаў — 18.04)

Ёсць магчымасць прывезці са станцыі тых, хто прыбывае цягнікамі. Загадзя звяртацца па тэл.:

+375 29 365 83 01 — кс. Дзмітрый Дубовік

 

Абноўлена 23.04.2019 16:42
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа