Пошук

21.03.2019 15:06   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява / HDFootageStock.com

З 29 па 31 сакавіка сёстры кармэліткі Дзіцяткі Езуса запрашаюць дзяўчат у Гудагай на велікапосныя дні малітвы.

Малітоўная сустрэча пройдзе ў духу закліку з кнігі Псальмаў: «Чыстае сэрца ствары ўва мне, Божа, і аднаві ўва мне трывалы дух» (Пс 51 (50), 12).

Сустрэча будзе напоўнена чыстым і непаўторным водарам ранняй вясны на маляўнічых гудагайскіх пагорках, якія выбрала для сябе Маці Божая Шкаплерная.

З сабой трэба мець Біблію і адпаведны малітоўны настрой.

Па пытаннях удзелу і запісу звяртацца на нумар:

+375 29 525 53 30с. Магдаліна Кулай

Абноўлена 21.03.2019 15:11
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.