5 сакавіка прадстаўнікі літоўскай дыяспары ў Беларусі ўшануюць св. Казіміра ў мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл).
Цэлебрацыю ўрачыстай св. Імшы на літоўскай мове на ўшанаванне святога апекуна Літвы ўзначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.
У цэлебрацыі возьмуць удзел таксама душпастыры літоўскай дыяспары з розных мясцін Беларусі. Сярод запрошаных гасцей — прадстаўнікі дыпламатычнай місіі Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.
Пачатак св. Імшы ў 18.00.