7–9 сакавіка ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі) ў Гродне адбудуцца велікапосныя рэкалекцыі для моладзі.
Як анансавана на партале Гродзенскай дыяцэзіі Grodnensis.by, рэкалекцыі правядзе біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
Арганізатар рэкалекцый — Акадэмічнае душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі OPEN.
Праграма
7 сакавіка
19.15 — святая Імша; пасля Імшы — размова на тэму «Быць падобным да Хрыста»
8 сакавіка
19.00 — святая Імша
20.00 — Крыжовы шлях; адарацыя са споведдзю з разважаннем «Давяраць Хрысту»
9 сакавікa
19.00 — святая Імша; пасля Імшы — размова на тэму «Быць сведкам Хрыста»