Пошук

21.02.2019 14:13   Catholic.by

Парафія св. Казіміра ва Уселюбе (Гродзенская дыяцэзія) запрашае ўсіх жадаючых на парафіяльнае свята ў гoнар святога Казіміра, якое адбудзецца 4 сакавіка.

Варта адзначыць, што касцёл ва Уселюбе — адна з найстаражытнейшых каталіцкіх святыняў у Беларусі, пабудаваная ў першай палове XV ст.

Як паведаміў пробашч кс. Віталій Цыбульскі, падчас свята адбудзецца ўрачыстае размяшчэнне ў святыні фігуры Маці Божай, якое здзейсніць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, і распачацце Яе культу пад тытулам Маці Божай Новага Жыцця.

«Гэта гістарычная падзея не толькі для парафіі, але і для ўсёй Беларусі, — адзначае пробашч. — Праз пасрэдніцтва Марыі мы можам тут, ва ўселюбскай святыні, выпрошваць дар бацькоўства і аднаўлення нашага хрысціянскага жыцця».

Пачатак у 12.00.

Адрас парафіі: Гродзенская вобл., Навагрудскі р-н, в. Уселюб, вул. Чырвонаармейская, 20.

Абноўлена 21.02.2019 14:21
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа