Пошук

13.02.2019 17:55   Catholic.by

23 лютага ў Баранавічах пройдзе свята, прысвечанае 25-годдзю часопіса «Дыялог».

Чвэрць стагоддзя часопіс «Дыялог» прыходзіць да чытача, несучы яму слова Евангелля, дапамагаючы знайсці шлях да Бога, каб атрымаць збаўленне. «Спадзяемся, што выконваем сваю справу пад пільным вокам Пана Бога», — адзначаюць супрацоўнікі часопіса.

У праграме свята:

11.00 — урачыстая святая Імша падзякі за 25 гадоў знаходжання часопіса «Дыялог» на ніве Бога

12.15 — распачацце ўрачыстай юбілейнай праграмы

  • прывітанне гасцей
  • кс. Юрый Санько, прэс-сакратар ККББ. Евангелізацыя праз сродкі масавай інфармацыі
  • біскуп Ежы Мазур SVD. Першыя крокі «Дыялога»
  • біскуп Антоні Дзям’янка
  • слова гасцям свята

14.00 — урачысты абед

Пасля абеду — наведванне выставы «Дарогаю Бібліі»

Свята будзе суправаджаць струнны квартэт Баранавіцкага дзяржаўнага музычнага каледжа.

Адрас: г. Баранавічы, Дом Святой Тройцы, вул. Шаўчэнкі, 6

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця