9 лютага ў Баранавічах у чарговы, ужо восьмы раз адбудзецца музычны фэст «Дастукацца да нябёсаў» (#ddn19).
Пачатак у 18.00. Уваход вольны. Адрас правядзення: Баранавічы, вул. Кірава, 62 (будынак ДКТ «Тэкстыльшчыкаў»).
Арганізатар — парафія Божай Міласэрнасці і Маці Божай Вастрабрамскай. Адказны — кс. Павел Рудзьман.
Для таго, каб рабіць відэа ці фота на фэсце, патрэбна акрэдытацыя ад арганізатараў. Распаўсюджванне ўсялякай інфармацыі і выкарыстанне відэа і фота без спасылкі на аўтара забараняецца.
Будзе агранізавана відэатрансляцыя.