З 3 па 5 студзеня ў Лебедзеве (Маладзечанскі раён) пройдзе трохдзённая сустрэча для юнакоў ад 14 гадоў, прысвечаная пакліканню да святарства. Арганізуе яе Душпастырства пакліканняў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Юнакі запрашаюцца, каб у супольнай малітве і разважанні над Божым словам задумацца над дарогай свайго жыцця.
Пачатак у 12.00
Як дабрацца:
Цягніком альбо іншым транспартам да Маладзечна. Адтуль з аўтавакзала (недалёка ад чыгуначнага вакзала) аўтобусам да Лебедзева. Аўтобусы ў кірунку Лебедзева ходзяць кожную гадзіну.
Дакладны адрас: Мінская вобласць, Маладзечанскі раён, в. Лебедзева, вул. Савецкая, 40.
З сабою мець:
- Святое Пісанне
- нататнік
- ручку
- спальнік альбо камплект пасцельнай бялізны
- зменны абутак
Неабходную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах або праз e-mail:
+375 29 622 23 10
+375 33 662 23 10
uladzimir@catholic.by