22–23, а таксама 29–30 снежня ў Магілёве ў крамах «Еўраопт» адбудуцца дабрачынныя калядныя акцыі, арганізаваныя Дабрачынным каталіцкім таварыствам Caritas.
Акцыі па зборы прадуктаў харчавання і сродкаў першай неабходнасці ў дапамогу пажылым людзям, шматдзетным сем’ям і дзецям з асаблівасцямі развіцця пройдуць у крамах сеткі «Еўраопт» па адрасе: Мінская шаша, 31 (Парк-сіці) і Гагарына, 79.
Зрабіць добры ўчынак можа кожны, набыўшы штосьці для патрабуючых і паклаўшы гэта ў кошыкі, каля якіх будуць дзяжурыць валанцёры Caritas.
Падтрымаць ДКТ Caritas можна таксама праз сістэму АРІП (нумар паслугі 434 9831) або па USSD-запыту для абанентаў МТС: *222*16# (спішацца сума 2 рублі).