Пошук

12.12.2018 10:43   Catholic.by

З 4 па 6 студзеня падчас зімовых канікул у Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі на тэму «Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць» (пар. Лк 2, 10).

Запрашаем юнакоў, а асабліва міністрантаў ад 14 гадоў на перажыванне хвілін цішыні, а таксама цікавага разважання над сваім жыццёвым шляхам, каб шчыра запытацца ў сэрцы: «Да чаго мяне кліча Бог?»

Удзельнікі рэкалекцый змогуць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з семінарыстамі і духоўнымі айцамі, а таксама ўзбагаціць свае веды адносна праўдаў веры і малітвы.

Пра ўдзел у рэкалекцыях неабходна паведаміць да 2 студзеня. Увага! Колькасць удзельнікаў абмежаваная!

Адказны за рэкалекцыі кс. Андрэй Лішко +375 (29) 744 99 61 (МТС).

Запісацца можна па тэлефоне 8 (015) 262 22 22 (дзяжурны семінарыі).

Пачатак рэкалекцый 4 студзеня а 17-й гадзіне.

З сабою трэба мець Святое Пісанне і комжу, а таксама добры настрой.

Абноўлена 12.12.2018 12:15
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа