Пошук

07.12.2018 11:10   sdb.by
фота: pxhere.com

10 снежня ў капліцы св. Яна Хрысціцеля ў Мінску (Серабранка) пройдзе юрыдычная лекцыя, прысвечаная прававым сямейным пытанням.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, сёння ў Беларусі больш за палову зарэгістраваных шлюбаў распадаецца. Гэта вельмі сумная з’ява, якая нясе з сабою не толькі вялікае маральнае зло, але і безліч прававых ускладненняў.

У бясплатнай юрыдычнай лекцыі будуць закранутыя пытанні, што датычацца прававой абароны дзяцей і бацькоў, якія перажылі трагедыю распаду сям’і: спагнанне аліментаў, падзел маёмасці, вызначэнне бацькоўства, выезд дзяцей за мяжу і г. д. Будзе таксама абмеркавана, якім чынам пазбегнуць непаразуменняў і канфліктаў з роднымі па пытаннях, звязаных з атрыманнем і падзелам спадчыны.

Пасля лекцыі будзе магчымасць індывідуальна паразмаўляць са спецыялістам.

Сустрэча адбудзецца ў 18.30 па адрасе: вул. Пляханава 28/1, кабінет № 2.

Абноўлена 08.12.2018 06:33
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.