Пошук

26.11.2018 10:22   Grodnensis.by

1 снежня ў гродзенскім касцёле Божай Міласэрнасці (Вішнявец) адбудзецца агульнагарадская малітва «У абарону жыцця».

Асаблівым чынам ў гэты дзень вернікі будуць узносіць просьбы да Бога ў інтэнцыі сем’яў, ненароджаных дзяцей, медыцынскіх і дзяржаўных службаў, каб змагаліся за кожнае жыццё.

Праграма:

  • 18.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 19.00 – св. Імша (з удзелам біскупа Юзафа Станеўскага, які благаславіць сем’і, якія чакаюць або прагнуць мець патомства)
  • 20.00 – канферэнцыя на тэму «Сучасны выклік для сем’яў: аборты, кантрацэпцыя, ЭКА» (Іван Пузанаў, намеснік дырэктара Дабрачыннага фонду ў абарону жыцця і сям’і «Адкрытыя сэрцы», клінічны псіхолаг)

Арганізатар — малітоўны рух «У абарону жыцця».

Абноўлена 26.11.2018 14:21
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.