Пошук

31.10.2018 09:38   Catholic.by

З 30 лістапада па 2 снежня ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі) ў Гродне пройдуць рэкалекцыі цвярозасці.

Праблема залежнасцяў закранае вялізную колькасць людзей, у тым ліку і вернікаў. Трапіць у залежнасць і здацца значыць загінуць.

Залежнасць — алкагольная, наркатычная, любая іншая — гэта перадусім духоўная хвароба, якая патрабуе духоўных сродкаў лячэння.

Рэкалекцыі, або духоўныя практыкаванні для ўсіх, хто так ці інакш сутыкаецца з праблемай залежнасці, арганізуе душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі.

Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ўсіх, каго хвалюе праблема алкагалізму і наркаманіі.

Пачатак рэкалекцый30 лістапада ў 18.30

Адрас: г. Гродна, вул. Маладзёжная, 2

Запісацца i атрымаць больш інфармацыі можна па тэлефоне: +375 (33) 325 57 64 — Юрый

Абноўлена 31.10.2018 12:44
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа