28 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень бабуль. Гэта добрая нагода даслаць словы падзякі, любові і пяшчоты нашым бабулям. Валанцёры каманды «Радыё Марыя» прапануюць зрабіць гэта праз святочныя фотапаштоўкі.
Як гэта працуе?
Да 25 кастрычніка (уключна) Вы можаце даслаць на пошту «Радыё Марыя»: radiomariaby@gmail.com сваю заяўку, якая павінна ўключаць:
- імя і прозвішча Вашай бабулі;
- паштовы адрас Вашай бабулі;
- Ваша імя і кантактны нумар тэлефона для зваротнай сувязі;
- тэкст подпісу, які будзе размешчаны пад фотаздымкам;
- фотаздымак, які будзе размешчаны на фотамагніце.
Каманда «Радыё Марыя» апрацуе ўсе заяўкі і ў выніку падрыхтуе для кожнай бабулі:
- фотамагніт з Вашым подпісам;
- паштоўку з віншаваннем;
- тэкст малітвы за дарослых дзяцей і ўнукаў.
Вечарам 26 кастрычніка ўсе віншаванні будуць адпраўлены бабулям праз Белпошту.
Колькі гэта будзе каштаваць?
Каманда «Радыё Марыя» будзе ўдзячная за кожнае ахвяраванне, якое Вы вырашыце скласці праз сістэму WebPay на сайце www.radiorm.by.
Таксама ўсе ахвотныя запрашаюцца падпісацца на архіў «Радыё Марыя».
З усімі магчымасцямі падтрымаць развіццё «Радыё Марыя» на Беларусі можна азнаёміцца ў раздзеле «Ахвяраванні».
«Маем надзею, што ўжо 28 кастрычніка многія бабулі атрымаюць паштоўкі “Радыё Марыя” і ў іх сэрцах з’явіцца радасць, а на тварах — усмешка! — адзначаюць валанцёры каманды “Радыё Марыя”. — Маці Божая, беражы нашых родных!»
Тэлефон для даведак: +375 25 926 25 86 (Аліна Угорыч).