13 кастрычніка Ордэн духоўных рэгулярных убогіх Маці Божай пабожных школаў (піяры) адзначыць юбілей: 300-годдзе дзейнасці ордэна ў Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія).
З гэтай нагоды ў мясцовым касцёле св. Тэрэзы Авільскай адбудзецца ўрачыстая св. Імша падзякі, якую ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, а ў раённым доме культуры пройдзе навукова-гістарычная канферэнцыя, прысвечаная дзейнасці піяраў на тэрыторыі Беларусі, і культурная праграма з удзелам парафіяльнага дзіцяча-моладзевага хору «Каласанс».
Праграма святкавання
- 9.30 — св. Імша (касцёл)
- 11.30 — канферэнцыя і культурная праграма (раённы дом культуры)