Пошук

05.10.2018 13:24   Catholic.by

3 кастрычніка стартавала народнае галасаванне за праекты Дванаццатага рэспубліканскага конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend. У ім бярэ ўдзел група валанцёраў «Радыё Марыя» з праектам вай-фай радыёпрыёмнікаў для пажылых людзей.

Паколькі хрысціянскае «Радыё Марыя» пакуль што выходзіць у эфір толькі ў інтэрнэце, далёка не ўсе пажылыя людзі могуць яго слухаць, бо не маюць камп’ютараў або смартфонаў. Таму група валанцёраў вырашыла забяспечыць такіх слухачоў вай-фай радыёпрыёмнікамі, прататып якіх ужо створаны і дзейнічае.

Для таго, каб падтрымаць праект забеспячэння пажылых людзей вай-фай радыёпрыёмнікамі для праслухоўвання перадач «Радыё Марыя», неабходна даслаць SMS з нумарам 2043 (толькі чатыры лічбы без прабелаў і іншых знакаў) на кароткі нумар 7755. У залежнасці ад аператара, кошт гэтага SMS-паведамлення складае ад 1 руб. да 1 руб. 25 кап. Галасаванне праходзіць да 7 кастрычніка і заканчваецца ў 21.00.

Абноўлена 05.10.2018 16:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа