Пошук

01.10.2018 12:16   Catholic.by

Парафія Маці Божай Тройчы Цудоўнай у г. Масты (Гродзенская дыяцэзія) запрашае на рэкалекцыі, якія 13–14 кастрычніка тут правядзе кс. Антанэллё Кадэду — італьянскі святар, які нясе служэнне ў Бразіліі.

Кс. Антанэллё Кадэду разам з кс. Энрыкэ Порту займаецца евангелізацыяй моладзі і беднаты ў фавэлах Сан-Паўлу. Разам са свецкімі супрацоўнікамі яны заснавалі супольнасць «Запавет міласэрнасці», якая, акрамя Бразіліі, дзейнічае ў Бельгіі, Францыі, Партугаліі, Італіі і Польшчы.

Харызма супольнасці «Запавет міласэрнасці» — евангелізацыя і праца з моладдзю і беднымі.

Гэтая супольнасць аб’ядноўвае мужчын, жанчын, моладзь і дзяцей, святароў і сясцёр законных у адзінай справе евангелізацыі, якой кіруе Святы Дух. Словамі, малітвай і паводзінамі члены супольнасці здзяйсняюць шматлікія справы міласэрнасці для душаў і целаў сваіх бліжніх.

Праграма рэкалекцый

Субота, 13 кастрычніка

  • 7.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў
  • 10.00 — І канферэнцыя
  • 11.30 — перапынак
  • 12.00 — ІІ канферэнцыя
  • 13.30 — абед
  • 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці, магчымасць споведзі
  • 17.00 — св. Імша, пасля Імшы — малітва перад Найсв. Сакрамэнтам

Нядзеля, 14 кастрычніка

  • 10.00 — канферэнцыя
  • 13.00 — св. Імша
  • 15.00 — прыблізны час заканчэння рэкалекцый

Увага! У праграме могуць адбыцца змены.

Месца правядзення: г. Масты, касцёл Маці Божай Тройчы Цудоўнай (перакрыжаванне пр. Юнацтва, вуліц Якуба Коласа і Гастэлы).

Для ўдзелу ў рэкалекцыях абавязковая рэгістрацыя.

Зарэгістравацца неабходна з 1 па 9 кастрычніка па тэлефонах:

+375 (29) 909 80 01 (Velcom)
+375 (29) 266 20 42 (MTC).

У ноч з суботы на нядзелю ёсць магчымасць начлегу. З сабою трэба мець Святое Пісанне (Біблію), Ружанец, пераносны зэдлік (па магчымасці).

Абноўлена 01.10.2018 17:47
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа