14 верасня ў мінскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Кальварыя) пройдзе парафіяльная ўрачыстасць. Святая Імша ў гэты дзень адбудзецца ў 10.00 і 19.00. Вечаровую Імшу будзе цэлебраваць біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.
Пасля Імшы ў касцёле будзе адкрыта экспазіцыя выстаўкі, прысвечанай абароне жыцця, якую падрыхтуе фонд «Адкрытыя сэрцы».