6 верасня ў Мінску адбудуцца ўрачыстае адкрыццё Цэнтра Сям’і, а таксама інаўгурацыя працы Экспертнай Рады па справах абароны жыцця і сям'і пры Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Галоўнымі задачамі Цэнтра сям'і з’яўляюцца: каардынацыя душпастырскай працы з сем’ямі ў г. Мінску, у прыватнасці, падрыхтоўка да шлюбу, сямейная кансультацыя, асветніцкая праца ў галіне абароны жыцця і сям'і, пралайф-дзейнасць.
Экспертная Рада заклікана дапамагаць Мітрапаліту ў аналітычнай працы ў сувязі з актуальнымі выклікамі цывілізацыі смерці і пагрозамі для сям'і, перад якімі сёння апынуўся Каталіцкі Касцёл, а таксама ў фарміраванні стратэгіі будавання цывілізацыі жыцця і любові на дыяцэзіяльным узроўні.
У 18.00 адбудзецца ўрачыстая святая Імша ў парафіі Маці Божай Будслаўскай (вул. Івянецкая, 15а), з 19.00 да 21.00 у Цэнтры сям'і пройдзе сустрэча валанцёраў Цэнтра, святароў г. Мінска і іншых зацікаўленых асобаў.
Кс. Андрэй Стэцкевіч