Пошук

28.08.2018 15:22   Catholic.by

15 верасня а 12-й гадзіне ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску адбудзецца ўрачыстая св. Імша, падчас якой біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка ўдзеліць сакрамэнт пасвячэння ў ступені дыяканату семінарысту 6-га курса Пінскай вышэйшай духоўнай семінарыі Янушу Чарнамораву.

Кандыдат да дыяканату і святарства Януш Чарнамораў нарадзіўся ў 1995 г. у мястэчку Лагішын, дзе знаходзіцца дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся. У 2013 г. скончыў сярэднюю школу і паступіў у Міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. Прайшоўшы адпаведную фармацыю і душпастырскія практыкі, рыхтуецца да прыняцця пасвячэння ў ступені дыякана.

Біскуп Антоні Дзям’янка, а таксама кіраўніцтва семінарыі заклікаюць вернікаў да малітвы за кандыдата да пасвячэння і ў інтэнцыі ўсіх тых, хто рыхтуецца да святарства.

Абноўлена 28.08.2018 23:05
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа