Пошук

27.08.2018 23:12   Catholic.by

Міжнароднае хрысціянскае «Радыё Марыя», якое гучыць больш чым у 70 краінах свету, шукае актыўнага, крэатыўнага, ініцыятыўнага гукарэжысёра.

Дзякуючы «Радыё Марыя» хрысціянскае веравучэнне і евангельскія каштоўнасці могуць быць даступныя кожнаму чалавеку ў любы момант яго жыцця і ў любым месцы на планеце.

Нам важна, каб гукарэжысёр у нашай камандзе:

  • творча распрацоўваў музычнае афармленне праграм на радыё;
  • прафесійна працаваў над гукам, налажэннем музыкі, эфектаў і шумоў, звядзеннем, запісам;
  • умеў працаваць з гукавой сістэмай і лічбавам пультам;
  • свабодна валодаў адным з музычных рэдактараў (Cubase, Adobe Audition, Ableton Live);
  • быў цярплівым і поўным міласэрнасці.

Пажадана:

  • веданне акустычных асаблівасцяў студыі, касцёлаў, канцэртных пляцовак і іншых залаў;
  • уменне выбудоўваць гук не толькі ў студыі, але і на выязных мерапрыемствах (кіраваць расстаноўкай мікрафонаў і правядзеннем тэхнічных рэпетыцый, камутацыя, падрыхтоўка абсталявання);
  • сачыць за якасным і дакладным агучваннем тэкстаў і музычных твораў, а таксама за правільнай артыкуляцыяй выканаўцаў і вядучых падчас запісу на студыі;
  • прафесійна-тэхнічная адукацыя;
  • практыкуючы хрысціянін (ці хрысціянка).

Мы прапануем:

  • поўную занятасць і працу на студыі ў Мінску;
  • цікавую і дынамічную працу ў міжнароднай арганізацыі;
  • магчымасці для асабістага прафесійнага росту;
  • новыя задачы і прафесійныя выклікі;
  • неабыякавую каманду, якая напоіць кавай і дасць пячэньку.

Калі вас зацікавала нашая прапанова — высылайце сваё рэзюме нам на пошту radiomariaby@gmail.com

Абноўлена 29.08.2018 12:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа