26 ліпеня з Пінскай дыяцэзіі выходзіць пілігрымка з Новай Мышы (Баранавіцкі дэканат) да месца мучаніцкай смерці навагрудскіх сясцёр назарэтанак.
Пілігрымы прыбудуць у Навагрудак 28 ліпеня і возьмуць удзел ва ўрачыстасцях на ўшанаванне 75-й гадавіны мучаніцтва 11 сясцёр назарэтанак, расстраляных гітлераўцамі 1 жніўня 1943 г. у лесе пад Навагрудкам.
Юбілейныя мерапрыемствы ў Навагрудку пройдуць 28–29 ліпеня.
Па пытаннях арганізацыі і ўдзелу ў пілігрымцы звяртацца па тэл.:
+375 (29) 809 30 95 — кс. Павел Врубель, арганізатар пілігрымкі.