Пошук

02.07.2018 12:56   Catholic.by

Ілюстрацыйнае фота

Трохдзённая сустрэча для юнакоў ад 14 гадоў, прысвечаная пакліканню да святарства, пройдзе з 13 па 15 ліпеня ў Лебедзеве (Маладзечанскі раён).

Сустрэчу арганізуе Душпастырства пакліканняў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Пачатак сустрэчы ў 12.00.

Як дабрацца

Цягніком альбо іншым транспартам да Маладзечна. Адтуль з аўтавакзала (недалёка ад чыгуначнага вакзала) аўтобусам да Лебедзева.

Аўтобусы ў Лебедзева ходзяць кожную гадзіну.

Дакладны адрас: Мінская вобласць, Маладзечанскі раён, в. Лебедзева, вул. Савецкая, 40.

Што ўзяць з сабою

  • Святое Пісанне
  • нататнік
  • ручку
  • спальнік або камплект пасцельнай бялізны
  • зменны абутак

Калі засталіся пытанні

Можна звярнуцца па тэлефонах:

+ 375 (29) 622 23 10; + 375 (33) 662 23 10

альбо на e-mail: uladzimir@catholic.by

Абноўлена 05.07.2018 14:21
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа