Вернікі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі могуць запісацца ў пілігрымку ў Вільню і Каўнас, якія 22 і 23 верасня гэтага года наведае Папа Рымскі Францішак.
У пілігрымку на моладзевую сустрэчу, якая пройдзе ў літоўскай сталіцы на літоўскай і італьянскай мовах, запрашаецца моладзь ад 18 да 35 гадоў. У пілігрымку на святую Імшу ў Каўнас запіс ідзе без абмежавання ва ўзросце (дзеці толькі ў суправаджэнні бацькоў).
Падрабязней пра візіт Папы ТУТ>>
Праграма пілігрымкі ў Вільню (22 верасня):
- 12.00 — святая Імша ў касцёле св. Арханёла Рафала на беларускай мове для ўдзельнікаў пілігрымкі
- 16.00 — cустрэча з Папам Рымскім
Узроставае абмежаванне ўдзельнікаў — з 18 гадоў.
Кошт — 55 еўра.
Праграма пілігрымкі ў Каўнас (23–24 верасня):
- Выезд з Мінска аўтобусамі (у ноч з суботы на нядзелю, дакладны час ад’езду будзе пададзены пазней).
- 7.00 — прыезд у Каўнас
Удзел у чуванні перад Імшой у адмысловым сектары - Святая Імша
- Сустрэча Папы Рымскага з духавенствам у катэдры Каўнаса (для святароў і кансэкраваных асобаў)
- 12.30–16.00 — вольны час
- Выезд у Кайшадорыс, вячэра, начлег
- Сняданак
- Святая Імша пры рэліквіях бл. арцыбіскупа Тэафілюса Матулёніса (на беларускай мове), выезд у Вільню.
- Вільня. Магчымасць наведвання гандлёвага цэнтра «Акропаліс»
- Вяртанне ў Мінск
Кошт — 60 еўра (выезд аўтобусам з Мінска), 50 еўра (выезд аўтобусам з Маладзечна).
У гэтую суму ўваходзіць:
- праезд аўтобусам туды і назад;
- вячэра, начлег і снеданне ў г. Кайшадорыс.
Усім жадаючым прыняць удзел у сустрэчах са Святым Айцом у Вільні і Каўнасе да канца ліпеня неабходна падаць свае асабістыя дадзеныя і здаць грошы за ўдзел пробашчам сваіх парафій.
Святарам выслана ўся неабходная інфармацыя адносна арганізацыі пілігрымак.