Пошук

23.06.2018 12:08   Catholic.by

Мінскі тэалагічны каледж імя св. Яна Хрысціцеля аб’яўляе набор навучэнцаў на 2018/2019 навучальны год. Уступны экзамен адбудзецца 25 жніўня 2018 г.

Дакументы прымаюцца з 25 чэрвеня да 25 жніўня кожную пятніцу з 10.00 да 13.00 у мітрапалітальнай курыі (г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а).

Дакументы можна падаць у іншы час.

Папярэдні запіс:
тэл.: + 375 29 616 08 72; +375 17 258 68 44
e-mail: collegium@catholic.by

Дакументы падаюцца асабіста.

Інфармацыя для абітурыентаў

Сярод мэтаў каледжа – паглыбленне рэлігійных ведаў, умацаванне веры і падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці.

Студэнты каледжа маюць магчымасць атрымаць веды па тэалогіі (дагматычнай, маральнай, пастаральнай), Святым Пісанні, гісторыі Касцёла, кананічным праве, літургіі, патралогіі, рэлігіязнаўстве, сацыяльным вучэнні Касцёла, філасофіі, псіхалогіі, педагогіцы, катэхетыцы, сродках масавай камунікацыі і іншых прадметах згодна з прадпісаннямі Рыма-Каталіцкага Касцёла.

Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання – завочная. Заняткі праводзяцца ў 2-ю і 4-ю суботу месяца. Прымаюцца асобы ад 18 гадоў.

Каб cтаць cтудэнтам, неабходна ведаць пра:

адметнасць навучання:

Група «А» [тэалогія] прадугледжана для асобаў, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію і іншыя прадметы згодна з праграмай навучання. Студэнты, гэтай групы атрымліваюць дыплом аб заканчэнні каледжа без прысваення кваліфікацыі.

Група «B» [тэалогія + катэхетыка] прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа працаваць у парафіях у якасці катэхета (настаўніка катэхізіса). Студэнты гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне практычных метадаў катэхізацыі, якія існуюць у Каталіцкім Касцёле.

Група «C» [тэалогія + касцёльны спеў] прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа працаваць у парафіях у якасці кантара (кіраўніка спеваў). Студэнты гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне арганізацыі літургічных спеваў.

Група «D» [тэалогія + сродкі масавай камунікацыі] прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа працаваць у касцёльных сродках масавай камунікацыі ў якасці супрацоўніка КСМК (супрацоўніка каталіцкіх сродкаў масавай камунікацыі). Студэнты гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне сродкаў масавай камунікацыі.

Студэнты ІІІ курса, у залежнасці ад групы (B, C, D), акрамя прадугледжаных праграмай навучання прадметаў, наведваюць лекцыі, якія даюць магчымасць атрымання адпаведнай кваліфікацыі (катэхет, кантар, супрацоўнік КСМК). Кваліфікацыйны прадмет уваходзіць у выпускныя экзамены. Пасля заканчэння каледжа студэнты гэтых груп атрымліваюць дыплом з пазначэннем прысвоенай ім кваліфікацыі.

Дакументы, неабходныя для паступлення:

  • заява (напісаная ўласнаручна);
  • біяграфія (напісаная ўласнаручна);
  • рэкамендацыйны лiст ад пробашча парафii;
  • копiі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі;
  • копiя атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі або iншыя дакументы аб адукацыi;
  • копiя пашпарта (стар. 31-33);
  • 3 фотаздымкi (3х4);
  • медыцынская даведка;
  • анкета (запаўняецца пры падачы дакументаў).

Уступны экзамен:

  • экзамен з катэхізіса і агульных ведаў пра Каталіцкі Касцёл;
  • кваліфікацыйная размова.


Адміністрацыя МТК

Абноўлена 25.08.2018 10:44
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.