Пошук

11.06.2018 12:15   Catholic.by

Рух сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame з радасцю запрашае ўсе хрысціянскія сем’і прыняць удзел у пешай сямейнай пілігрымцы ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.

Пілігрымка аднадзённая, выходзіць з в. Пузыры Мядзельскага раёна. Шлях складзе каля 15 км.

Тэма сёлетняй сямейнай пілігрымкі — «Святасць у штодзённасці».

Інфармацыя пра пілігрымку:

  • Пілігрымка аднадзённая (1 ліпеня).
  • Зыходны пункт — в. Пузыры (прыкладна 15 км ад Будслава).
  • Для дзяцей будзе арганізавана спецыяльная забаўляльная праграма на прыпынку.
  • Маці з маленькімі дзецьмі могуць прыняць удзел у пілігрымцы ў якасці аніматараў на прыпынку ці ў дапамозе на кухні.
  • Будзе арганізавана транспартнае суправаджэнне (у любы момант можна пад’ехаць да прыпынку).
  • Будзе арганізавана медыцынскае суправаджэнне (у любы момант можна звярнуцца па медыцынскую дапамогу як у дарозе, так і на прыпынку).

Запіс працягваецца да 25 чэрвеня. Запісацца ў пілігрымку можна ТУТ >>>.

Што дае ўдзел у сямейнай пілігрымцы:

  • Ушанаванне Маці Божай, якая з’яўляецца галоўнай Заступніцай руху Equipes Notre-Dame.
  • Магчымасць прыняць удзел у аднадзённай пілігрымцы ўсёй сям’ёй.
  • Адсутнасць «выпадковых турыстаў».
  • Лепшая арганізаванасць.
  • Агульная духоўнасць і адпаведна тэмы канферэнцый.
  • Усталяванне больш цесных адносін паміж хрысціянскімі сем’ямі.
  • Сумесная малітва ў інтэнцыях кожнай сям’і.
  • Урачысты ўваход у Будслаў пад гімн Маці Божай Мagnificat.

Усю актуальную інфармацыю па пілігрымцы можна знайсці ў групе ВКонтакте «Суполкі Маці Божай» і на сайце рухy.

Тэлефоны для даведак:

+375 (25) 987 29 28, +375 (44) 719 82 43 — Аліна і Максім Угорычы

Абноўлена 11.06.2018 15:51
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.