Пошук

06.06.2018 11:50   Catholic.by
фота Яны Роўда

Штомесяц у рэкалекцыйным цэнтры «Дом міласэрнасці» ў Росі будуць адбывацца трохдзённыя духоўныя практыкаванні.

Чэрвень

  • 15–17 чэрвеня: рэкалекцыі на тэму «Бог так узлюбіў свет…» (Ян 3, 16). Праводзіць кс. Чэслаў Паўлюкевіч.
  • 22–24 чэрвеня: рэкалекцыі для сужэнцаў з малітвай аб дары патомства. Праводзіць кс. Чэслаў Паўлюкевіч.
  • 29 чэрвеня – 1 ліпеня: рэкалекцыі для мужчын. Праводзіць кс. Валерый Лісоўскі.

Ліпень

  • 13–15 ліпеня: рэкалекцыі «Бо калі вы будзеце дараваць людзям правіны іх…» (Мц 6, 14). Праводзіць кс. Мікалай Ціхановіч.
  • 20–22 ліпеня: рэкалекцыі «Калі хто не народзіцца звыш, не можа ўбачыць Божага Валадарства» (Ян 3, 3). Праводзіць кс. Чэслаў Паўлюкевіч.
  • 27–29 ліпеня: рэкалекцыі «Да ацалення праз прабачэнне». Праводзіць кс. Юзаф Ганьчыц.

Жнівень

  • 10–12 жніўня: рэкалекцыі «Не бойся, толькі вер…» (Мк 5, 36). Праводзіць кс. Юрый Кузьміч.
  • 24–26 жніўня: рэкалекцыі «Сем смяротных грахоў» (паводле вучэння Айцоў Касцёла). Праводзіць кс. Аляксей Раманчук.

Пачатак усіх рэкалекцый у 18.00, заканчэнне — у 15.00.

Для ўдзелу ў духоўных практыкаваннях неабходна абавязковая рэгістрацыя па тэлефоне (8 029) 886-31-28.

Просьба тэлефанаваць з панядзелка па пятніцу ў гадзіны: 11.00–12.00, 20.00–21.00.

Абноўлена 06.06.2018 15:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа