Пошук

05.07.2018 12:44   Catholic.by

2-5 жніўня ў Івянцы адбудзецца VIІІ Парафіяда дзяцей і моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Узрост удзельнікаў — ад 11 да 17 гадоў.

Каманда прыбывае на Парафіяду з адказнай асобай. Каманда павінна складацца з 12 чалавек. Пажадана, каб у камандзе былі прадстаўлены ўсе ўзроставыя групы (А, В, С).

Склад каманды:

Адказная асоба: узрост ад 18 гадоў, знаходзіцца на Парафіядзе ўвесь час, сочыць за актыўнасцю і дысцыплінай сваёй каманды. Адказных можа быць некалькі.

Група А
2 хлопцы (узрост 11-12 гадоў)
2 дзяўчынкі (узрост 11-12 гадоў)

Група В
2 хлопцы (узрост 13-15 гадоў)
2 дзяўчынкі (узрост 13-15 гадоў)

Група С
2 хлопцы (узрост 16-17 гадоў)
2 дзяўчынкі (узрост 16-17 гадоў)

У надзвычайных выпадках удзельнікаў можа быць больш альбо менш за 12 (аб гэтым загадзя патрэбна паведаміць арганізатарам).

Пражыванне на час Парафіяды будзе ў палатках (па магчымасці прывезці свае палаткі, спальныя мяшкі і турыстычныя дыванкі). Для тых каманд, якія не маюць сваіх палатак, яны могуць быць прадастаўленыя арганізатарамі (пра неабходнасць палатак патрэбна паведаміць арганізатарам да 20 ліпеня).

Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў харчаваннем на дні Парафіяды. Аплата за ўдзел – 3 рублі з чалавека (ёсць магчымасць вызвалення ад аплаты).

Рэгістрацыя ўдзельнікаў адбываецца праз адказную асобу. Пра ўдзел і колькасць удзельнікаў неабходна паведаміць да 20 ліпеня на е-mail: pashabp@mail.ru.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да кс. Паўла Беразуна (тэл. +375 33 644 16 44).

Парафіяда складаецца з трыяды «святыня – тэатр – спорт».

Праграма

2 жніўня (тэма «святыня»)

14.00-17.00 – прыезд, рэгістрацыя ўдзельнікаў, размяшчэнне на начлег
17.30 – сустрэча кіраўнікоў груп, жараб’ёўка (для ўсіх конкурсаў і спаборніцтваў)
18.00 – вячэра
18.45 – падрыхтоўка да літургіі
19.00 – святая Імша (узначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі), урачыстае адкрыццё Парафіяды, запальванне агню Парафіяды
21.00 – прадстаўленне каманд і конкурс рэлігійнай песні (вялікая зала), вясёлы вечар
22.30 – малітва, адпачынак

3 жніўня (тэма «спорт»)

8.00 – ранішнія малітвы
8.10 – падрыхтоўка да святой Імшы
8.15 – святая Імша
9.00 – сняданак
10.00 – спаборніцтвы групы А, В, С (стадыён)
бег 60/100м (дзяўчаты/хлопцы)
бег 300/600 м
настольны тэніс (хлопчык/дзяўчынка, прадстаўнікі каманд) (вялікая зала)
15.30 – абед
15.30 – спаборніцтвы
настольны тэніс (фінал)
валейбол, міні-футбол
16.00 – конкурс малюнкаў (вялікая зала)
17.30 – прадстаўленне малюнкаў камандамі
18.00 – валейбол, міні-футбол
19.00 – вячэра
19.30 – узнагароджванне пераможцаў паасобных дысцыплін (каля агню Парафіяды)
20.30 – тэатральныя пастаноўкі каманд (вялікая зала)
22.30 – малітва на заканчэнне дня, адпачынак

4 жніўня (тэма «святыня – тэатр»)

8.00 – ранішнія малітвы
8.10 – падрыхтоўка да святой Імшы
8.15 – святая Імша
9.00 – сняданак
10.00 – спаборніцтвы (стадыён)
эстафета 2/2 (хлопчык/дзяўчынка, прадстаўнікі каманд)
11.00 – валейбол, міні-футбол
14.00 – абед, вольны час
15.00 – конкурс біблійных ведаў (групы А, В, С) (вялікая зала)
16.00 – міні-футбол (фінал)
16.30 – валейбол (фінал)
17.00 – паласа перашкод (каманда 2/2), (палатачны гарадок)
19.00 – вячэра
20.00 – узнагароджанне пераможцаў паасобных дысцыплін (вялікая зала)
20.15 – конкурс папулярнай (свецкай) песні
21.30 – вясёлы вечар,
22.30 – малітва на заканчэнне дня, адпачынак

5 жніўня

9.00 – ранішнія малітвы
9.30 – падрыхтоўка да святой Імшы
10.00 – святая Імша (узначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі)
11.00 – уручэнне ўзнагарод (за камандны ўдзел) і закрыццё Парафіяды. Благаслаўленне на заканчэнне і супольны фотаздымак
13.00 – абед

У праграме магчымы змены.

Правілы ўдзелу:

«Святыня»

  • актыўны ўдзел у ранішніх і вечаровых малітвах
  • актыўны ўдзел у святой Імшы
  • індывідуальная малітва
  • актыўны ўдзел у спаборніцтвах
  • добры настрой

«Тэатр»

Тэатральная пастаноўка

  • тэма пастаноўкі вольная (на рэлігійную тэму)
  • час прадстаўлення – да 15 хв., падрыхтоўка і прыбіранне сцэны – 10 хв.
  • удзельнічае(-юць) прадстаўнік(-і) або цэлая каманда
  • апякун групы не ўдзельнічае, выступае толькі як інструктар
  • крытэрыі ацэнкі: гульня акцёраў, дэкарацыі, касцюмы, агульнае ўражанне, колькасць удзельнікаў

Конкурс папулярнай (свецкай песні) «Песня ў маім жыцці»

  • удзельнічае(-юць) прадстаўнік(-і) або цэлая каманда
  • на конкурс прадстаўляецца адна песня нерэлігійнага зместу
  • апякун групы не ўдзельнічае, выступае толькі як інструктар
  • крытэрыі ацэнкі: выбар рэпертуару, харэаграфічная апрацоўка, музыка, тэхніка выканання, касцюмы, агульная прэзентацыя спевака(-оў), колькасць удзельнікаў

Конкурс рэлігійнай песні Sacro Song і прадстаўленне каманд

  • у конкурсе ўдзельнічае(-юць) прадстаўнік(-і) або цэлая каманда
  • на конкурс прадстаўляецца адна песня рэлігійнага зместу
  • апякун групы не ўдзельнічае, выступае толькі як інструктар
  • крытэрыі ацэнкі: выбар рэпертуару, харэаграфічнае апрацоўка, музыка, тэхніка выканання, касцюмы, агульная прэзентацыя спевака(-оў), колькасць удзельнікаў
  • перад выкананнем песні неабходна на працягу дзвюх хвілін прадставіць сваю каманду (дэвіз, парафія, населены пункт)

Конкурс малюнка

  • удзельнічае(-юць) прадстаўнік(-і) або цэлая каманда
  • час правядзення конкурсу – 1 гадзіна
  • на адвароце працы павінна быць напісана: назва парафіі, населены пункт
  • ацэньваюцца толькі працы, намаляваныя падчас Парафіяды, у прызначаны для гэтага час
  • крытэрыі ацэнкі: арыгінальнасць, адпаведнасць тэме, раскрыццё тэмы, прыгажосць працы (кампазіцыя, гама колераў, тэхніка выканання)

Конкурс біблійных ведаў

  • удзельнічае кожны жадаючы
  • тэмы: Евангелле паводле Марка (групы А, В, С), праверка ведаў адбываецца пры дапамозе тэсту
  • час конкурсу – 45 хвілін

«Стадыён»

Спаборніцтвы

  • бег 60/100 і 300/600 (дзяўчаты/хлопцы)
  • эстафета 2/2 – каманду прадстаўляюць 2 хлопцы і 2 дзяўчынкі
  • паласа перашкод 2/2 – каманду прадстаўляюць 2 хлопцы і 2 дзяўчынкі
  • настольны тэніс – хлопцы асобна ад дзяўчат, з кожнай групы адзін прадстаўнік
  • мiнi-футбол – з групы С могуць удзельнічаць не больш чым 2 хлопцы і 2 дзяўчынкі, з групы В могуць удзельнічаць не больш чым 2 хлопцы і 2 дзяўчынкі
  • валейбол – з групы С могуць удзельнічаць не больш чым 2 хлопцы і 2 дзяўчынкі, з групы В могуць удзельнічаць не больш чым 2 хлопцы і 2 дзяўчынкі
  • рынга

Адказныя за арганізацыю і правядзенне Парафіяды:

а. Гжэгаж Ксёнжэк SP (тэл. +375 33 346 16 27)
кс. Юрый Санько (тэл. +375 29 695 53 51)
кс. Павел Беразун (тэл. +375 33 644 16 44)

Абноўлена 05.07.2018 12:52
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця