Пошук

18.05.2018 12:38   Catholic.by
Фота Данііла Ліцкевіча

Будслаўскі фэст у 2018 годзе пройдзе пад дэвізам «Моладзь — надзея Касцёла і грамадства». Падчас урачыстасцяў будзе адзначацца 20-годдзе каранацыі папскімі каронамі абраза Маці Божай Будслаўскай, якую здзейсніў кардынал Казімір Свёнтэк.

Ад рэдакцыі: Калі ваша пілігрымка адсутнічае ў гэтым спісе, звяжыцеся з рэдакцыяй і мы дапоўнім расклад.

Віцебская дыяцэзія

Браслаў – Будслаў

26.06 – 01.07, духоўныя разважанні падчас пілігрымкі будуць прысвечаны тэме «Свабода — дар ці праклён?»

  • 28-я пешая пілігрымка Salvator распачнецца св. Імшой у 7.30. Запісацца можна па тэлефоне +375 29 577 00 38 (а. Уладзімір Шыдлоўскі SDS).

Віцебск – Будслаў

25.06 – 01.07

  • Запісацца можна па тэлефоне: +375 29 762 02 19 (кс. Томаш Міка)

Віцебск – Будслаў (на роварах)

28.06 – 01.07

  • Запісацца можна па тэлефоне: +375 29 895 76 78 (с. Ёнаша Мровец)

Глыбокае – Будслаў

  • 29.06 – 01.07, запісацца можна ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы або па тэлефоне +375 29 819 52 57 (кс. Іван Кароткін)

Мёры — Будслаў

26.06 – 01.07

  • Запісацца можна па тэлефоне: +375 29 512 18 36 (кс. Кшыштаф Мянкіна)

Паставы – Будслаў

29.06 – 01.07

  • Запісацца можна па тэлефоне: +375 29 292 50 90 (кс. Вадзім Прасяной)

Росіца – Будслаў

  • 24.06 – 01.07, запісацца можна па тэлефоне +375 29 713 02 33 (кс. Аляксандр Жарнасек MIC)

Гродзенская дыяцэзія

Ліда – Будслаў

  • 23.06 – 01.07, запісацца ў пілігрымку можна па тэлефоне +375 29 121 10 82 (кс. Дзяніс). Пілігрымка пройдзе пад дэвізам «Верыць, разумець, сведчыць»

Смаргонь – Будслаў (зборная салезіянская пілігрымка)

  • 26.06 – 01.07, запісацца можна тут>>
  • Пілігрымка пройдзе пад дэвізам «Пане, дай мне гэтай вады». Ахвяра на пілігрымку ад 25 бел.руб. + майка (5 бел.руб.)
  • Маршрут: Смаргонь – Войстам – Нароч – Вілейка – Рэчкі – Крывічы – Будслаў

Дадатковая інфармацыя: + 375 29 389 76 69 (кс. Павел Шчарбіцкі SDB)

Гудагай – Будслаў

  • 25.06 – 01.07, пілігрымка распачнецца святой Імшой у 07.00

Запісацца можна ў парафіі ў Гудагаі або па тэл.: +375 29 656 19 25, +375 29 787 63 04 (а. Казімір)

Ахвяра за ўдзел у пілігрымцы: 35 руб.

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія

Мінск – Будслаў, пешая пілігрымка

Мінск – Будслаў пілігрымка на роварах (велапілігрымка)

  • 29.06 – 01.07, выезд з касцёла св. Сымона і св. Алены; запіс пачнецца ў пачатку чэрвеня

Мінск – Будслаў, «пакутніцкая пілігрымка» (на хлебе і вадзе)

  • 28.06 – 01.07, выхад з касцёла св. Сымона і св. Алены пасля ранішняй св. Ішмы. Запісацца можна па тэлефоне: +375 17 200 44 15

Вілейка – Будслаў

  • 29.06 – 01.07, запісацца можна ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа або па тэлефоне: +375 29 619 76 11 (кс. Аляксандр)

Барысаў – Будслаў

  • 28.06 – 01.07, запісацца можна ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі або па тэлефоне +375 29 897 92 37 (кс. Павел)

Жодзіна – Будслаў (28.06 – 01.07, пілігрымы далучацца да пілігрымкі Барысаў – Будслаў)

Івянец – Будслаў (27.06 – 01.07, пілігрымы далучацца да пілігрымкі Брэст – Будслаў)

Ракаў – Будслаў

27.06 – 01.07, запісацца можна ў парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) або па тэлефоне +375 29 331 08 84 (кс. Дзмітрый)

  • Пілігрымка распачнецца св. Імшой у 7.00. Далучыцца можна на кожным этапе пілігрымкі.

Нарач – Будслаў

29.06 – 01.07, запісацца можна ў парафіі св. Андрэя, Апостала

  • Пілігрымка распачнецца св. Імшой у 12.30. Маршрут: Нарач – Мядзел – Пузыры – Будслаў

Магілёў — Будслаў (пілігрымы з Магілёўскай вобласці будуць далучацца да іншых пілігрымак)

Маладзечна – Будслаў

28.06 – 01.07, рэгістрацыя будзе адбывацца ў дзень выхаду

  • Пілігрымка распачнецца св. Імшой у 9.00

Сямейная пілігрымка Пузыры – Будслаў

  • аднадзённая, 01.06 (адлегласць — 15 км)

Пінская дыяцэзія

Брэст – Баранавічы – Будслаў (запланавана)

16.06. – 01.07.2018

  • Маршрут пілігрымкі: Брэст – Жабінка – Кобрын – Лука – Бяроза – Івацэвічы – Лясная – Баранавічы – Паланэчка – Ярэмічы – Дзераўное – Івянец – Ракаў – Радашковічы – Ілья – Даўгінава – Будслаў.

Для ўдзелу неабходна паведаміць пробашчу (або вікарыю) аб жаданні пайсці ў пілігрымку да 1 чэрвеня і зарэгістравацца:

https://docs.google.com/forms/d/1M0VPhqkHWGgo4C4MV8cM-A5OJ2jUOwAezoZgFEFLYQo

У пілігрымку трэба ўзяць:

  • ружанец, малітоўнік і Біблію
  • неабходныя медыкаменты, а таксама эластычны бінт і крэм для загару
  • рэчы і зменны абутак на час пілігрымкі
  • спальнік, турыстычны дыванок і палатку
  • лыжку, кружку і талерку (не шкляныя)
  • заплечнік для рэчаў
  • галаўны ўбор ад сонца і дажджавік
  • грошы на вяртанне дадому

Для ўдзелу ў пілігрымцы трэба быць паўнагадовым. Для тых, хто не мае 16 гадоў, трэба мець апекуна (можа несці адказнасць не больш чым за 10 чалавек) і пісьмовы дазвол ад бацькоў.

Дзеці да 14 гадоў могуць ісці ў пілігрымку толькі з бацькамі.

Ахвяра за ўдзел у пілігрымцы: 50 руб (з Брэста) і 35 руб (з Баранавічаў). Пры складаным матэрыяльным становішчы звяртайцеся да арганізатараў.

Зарэгістраваныя пілігрымы будуць забяспечаны харчаваннем, начлегам, суправаджэннем, перавозам рэчаў, медыцынскай апекай, а таксама камплектам пілігрыма (спеўнік, хустка, бэйдж, майка з эмблемай).

Даведкі па тэлефонах: +375 29 826 07 99 (кс. Антоні), +375 29 523 51 53 (кс. Павел)

Абноўлена 30.06.2018 20:01
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.