19 мая ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку пройдзе ІІІ Фестываль сям’і.
Мерапрыемства распачнецца св. Імшой а 10-й гадзіне ў касцёле св. Міхала Арханёла (вул. Міцкевіча, 1), якая будзе цэлебравацца ў інтэнцыі сем’яў. Пасля Імшы адбудзецца ўрачыстае шэсце сем’яў з дзецьмі ў гарадскі парк.
Фестываль сям’і мае міжканфесійны характар. Плануецца, што на ім адбудуцца выступленні моладзі парафіі св. Міхала Арханёла, а ў перапынках аніматары правядуць сямейныя конкурсы. Для дзяцей будуць працаваць «забаўляльныя астраўкі». Сем’і прымуць удзел у конкурсе сямейнай выпечкі, а ўсе ўдзельнікі правядуць дэгустацыю слодычаў.
Мэта мерапрыемтва — умацаванне статусу сям’і ў грамадстве і распаўсюджванне традыцыйных хрысціянскіх сямейных каштоўнасцяў, у тым ліку сужэнскай вернасці і шматдзетнасці.