Пошук

17.05.2018 14:08   Catholic.by

Мiжнародная дыяканiя евангелiзацыi і вызвалення «Каштоўная пярлiна» (пар. Мц 13, 46) руху «Святло-Жыццё» запрашае жадаючых узяць удзел у «Аазісе новага жыцця», які пройдзе ў Будславе з 5 па 21 чэрвеня.

У праграме «Аазіса»:

  • штодзённая Эўхарыстыя
  • супольная малiтва праслаўлення
  • заступнiцкая малiтва
  • разважанне над Божым словам
  • асабістыя сведчаннi аб Божай прысутнасцi ў жыццi

«Аазіс новага жыцця» — гэта рэкалекцыі для дзяцей, моладзі, дарослых, самотных і сямейных людзей: для ўсіх тых, хто шукае сэнс жыцця, сапраўдную радасць, добрую кампанiю, цiкавых сяброў.

З сабою неабходна мець спальнiк, турыстычны дыванiк, Бiблiю, сшытак, асадку, цёплую i сцiплую вопратку, тапачкi.

Iнфармацыя па тэлефоне: +375 (29) 550 12 19 — Ларыса

Чакаем на падрыхтоўчых евангелiзацыйных сустрэчах, якія праходзяць па панядзелках у 20.00 каля памяшкання бібліятэкі на ніжнім узроўні мінскага касцёла св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл).

Абноўлена 17.05.2018 14:38
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця