Пошук

17.05.2018 13:20   Catholic.by
Фота мае ілюстрацыйны характар © susanin.udm.ru

22 мая Рэлігійная каталіцкая місія св. Францішка Сальскага пры парафіі св. Яна Хрысціцеля ў сталічным мікрараёне Серабранка (вул. Пляханава, 28-1) правядзе лекцыю на тэму «Адказнасць падлеткаў і моладзі».

Няма нічога больш каштоўнага для бацькоў, чым дабрабыт дзяцей і іх бяспека. Сям’я для дзіцяці з’яўляецца першым інстытутам сацыялізацыі. Менавіта ў сям’і дзіця атрымлівае першыя навыкі зносін з навакольным светам, убірае ў сябе правілы паводзінаў і нормы, устаноўленыя ў грамадстве.

На жаль, бываюць выпадкі, калі падлеткі і маладыя людзі трапляюць у дрэнную кампанію, дзе вельмі рана набываюць негатыўны вопыт. У выніку імі здзяйсняюцца правапарушэнні і злачынствы.

Пра тое, як засцерагчы сваё дзіця або сябе ад негатыўнага ўплыву і не быць прыцягнутым да адказнасці, вы можаце даведацца, наведаўшы лекцыю на тэму «Адказнасць падлеткаў і моладзі».

Пасля лекцыі будзе магчымасць задаць пытанні ў індывідуальнай гутарцы са спецыялістам.

Лекцыя распачнецца ў 19.00.

Запіс удзельнікаў па тэлефоне: +375 (44) 744 56 44 (тэлефанаваць у працоўныя дні з 10.00 да 16.00).

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа