9 чэрвеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзеліць прэзбітэрскае пасвячэнне дыякану Андрэю Каўшуку, навучэнцy Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
Урачыстасць адбудзецца ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. Пачатак святой Імшы ў 12.00.
Дыякан Aндрэй Каўшук нарадзіўся 16 лютага 1986 г. і паходзіць з парафіі Найсвяцейшай Тройцы і св. Францішка Асізскага ў Свіслачы.
Заахвочваем усіх да асаблівай малітвы за дыякана Андрэя, каб ён мог як найлепш падрыхтавацца да пасвячэння, а ў будучыні быў руплівым святаром.