Пошук

02.05.2018 15:15   Catholic.by

З 4 па 6 мая ў Оршы адбудзецца рэкалекцыйны курс для дзяўчат і жанчын «Эстэр». Тэма — «Пра жаночае цярпенне... Пра ўсемагутнасць Бога... Пра Яго міласэрнасць...».

На курсе пойдзе размова пра тое, што жанчыны, сустракаючыся з цярпеннем у сям’і, такім, як алкагалізм мужа або праблемы з дзецьмі, пачынаюць станавіцца «ахвярай», знаходзяць у іншым ворага, спыняюцца ў духоўным развіцці, перастаюць бачыць свае ўласныя грахі і памылкі і ўцякаюць у мары і фантазіі аб ідэальнай сям’і замест таго, каб з верай працягваць служыць сваім блізкім.

Запіс на курс па тэл.:

+375 29 713 02 33 (а. Аляксандр Жарнасек)

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця