4 мая 2018 г. прэзбітэрскае пасвячэнне прымуць 2 дыяканы з Беларускай кустодыі Ордэна братоў меншых капуцынаў — брат Ігар Колзун і брат Максім Варанюк.
Сакрамэнт пасвячэння другой ступені яны атрымаюць у касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Докшыцах (Віцебская дыяцэзія) з рук біскупа Рэйк’явіка Давіда Тэнцэра OFMCap (Ісландыя).
Пасвячэнне адбудзецца падчас св. Імшы ў 11.00.