Пошук

10.04.2018 19:08   Catholic.by

16 красавiка ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі пройдзе семінар-практыкум на тэму «Хрысціянскі бізнес».

«Радыё Марыя» на Беларусі запрашае ўладальнікаў і супрацоўнікаў малога і сярэдняга бізнесу, індывідуальных прадпрымальнікаў і ўсіх, хто жадае навучыцца працаваць і зарабляць па-хрысціянску, на семінар-практыкум «Хрысціянскі бізнес».

  • Як весці свой бізнес і годна рабіць сваю працу з хрысціянскага пункту гледжання
  • Як зарабляць і канкураваць па-хрысціянску
  • Тэарэтычныя і практычныя пытанні, якія датычацца вашай асабістай сферы дзейнасці
  • Семінар будзе карысны ўсім, хто працуе ў розных галінах дзейнасці і вытворчасці

Адрас: архікатэдра Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, г. Мінск, пл. Свабоды, 9.

Пачатак у 11.00

Даведкi па тэлефоне: +375 29 317 74 24

Абноўлена 11.04.2018 14:04
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа