Пошук

02.03.2018 15:24   svjazep.org

Суботні вечар перад Нядзеляй Крыжапаклоннай (ІІІ нядзеля Вялікага посту) традыцыйна з’яўляецца для грэка-католікаў Мінска вечарам малітвы за Беларусь.

Грэка-каталіцкая моладзь сталіцы ў гэты дзень, 3 сакавіка, запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да супольнай малітвы, якая пройдзе ў капліцы грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа, што на вул. Арджанікідзэ, 6 (ст. метро Аўтазаводская).

Пачатак у 19.00.

У праграме чування — Вячэрня з ліццяй, пакланенне св. Крыжу Гасподняму і велікапосная катэхеза.

Абноўлена 02.03.2018 16:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.