Пошук

02.03.2018 14:52   Catholic.by
Фота: www.nazarethtrust.org

Што мы ведаем пра Назарэт? Зразумела, што гэта горад, дзе жыў Езус. Але найперш гэта месца, дзе Божы Сын праходзіў этапы чалавечага і духоўнага росту, каб пасля выканаць сваю місію.

Прабыванне Езуса ў Назарэце — амаль невядомы для нас перыяд з жыцця Хрыста, але вельмі важны. Гэта быў час асабістай, нябачнай і адказнай працы.

Курс «Назарэт» — гэта рэкалекцыі, якія грунтуюцца перш за ўсё на самастойнай працы з атрыманым матэрыялам. Тэма першай сустрэчы курса «Назарэт» — пошук Бога.

Курс пройдзе ў Оршы 9–11 сакавіка. Запісацца можна да 7 сакавіка.

Распачнецца рэкалекцыйны курс 9 сакавіка (пятніца) у 18.00, скончыцца — 11 сакавіка (нядзеля) у 14.00.

Кантактны тэлефон: +375 29 713 02 33 (а. Аляксандр Жарнасек МІС)

Абноўлена 02.03.2018 15:13
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця