У Полацку 17–18 сакавіка адбудзецца велікапоснае чуванне моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Тэма сустрэчы — «Не рэтушуйце свайго сэрца!».
Праграма чування:
- 20.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў
- 21.00 — канферэнцыя
- 22.00 — вячэра
- 22.30 — прадстаўленне ад парафіі (велікапосная тэматыка альбо тэма чування)
- 23.30 — падрыхтоўка да літургіі (споведзь)
- 00.00 — святая Імша
- 01.00 — перапынак на каву і гарбату
- 02.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту са спевамі і разважаннямі
- 03.00 — перапынак
- 03.30 — Крыжовы шлях з пастаноўкай
- 04.30 — канферэнцыя — катэхеза
- 05.30 — малітва на ружанцы
- 06.00 — благаслаўленне і развітанне
Кантактная інфармацыя: +375 29 566 48 33 — кс. Алег Хмылко; +375 29 558 46 25 — с. Таццяна Гмыза SJE.
Аб колькасці ўдзельнікаў ад парафіі просьба паведаміць арганізатарам да 15 сакавіка.