Інстытут св. Фамы ў Маскве арганізоўвае вэбінары на тэму «Псіхалогія рэлігіі». Дыстанцыйны курс будзе праходзіць па суботах у 12.00 з 17 лютага па 14 красавіка.
Мэта курса — разгледзець вобласці ўзаемадзеяння і перасячэння паміж псіхалогіяй як навукай і рэлігійнай верай, якая выражае сувязь чалавека з Боскім.
Акрамя агульных псіхалагічных заканамернасцяў, якія характарызуюць феномен рэлігійнасці, будуць разгледжаны псіхалагічныя асаблівасці найбольш распаўсюджаных у свеце рэлігій (з акцэнтам на хрысціянстве); псіхалагічны складнік духоўнага крызісу; псіхалагічная характарыстыка таталітарных сектаў і спосабы рэабілітацыі тых, хто ў іх трапіў.
Аўтар курса — доктар псіхалагічных навук Аляксандр Андрэеў. Курс завершыцца разглядам псіхалагічных аспектаў сучасных тэндэнцый да флюіднасці рэлігійных поглядаў і сінкрэтызму.
Курс будзе складацца з 8 вэбінараў працягласцю ў паўтары гадзіны. Кошт цыклу вэбінараў — 1500 расійскіх рублёў (каля 50 Br).
Для ўдзельнікаў будуць дасяжныя відэазапісы заняткаў.
Падрабязная інфармацыя ТУТ>>