Пошук

21.12.2017 15:54   кс. Андрэй Рылка / Catholic.by
Фота: Ілля Ваніслаўчык

3-5 студзеня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску пройдзе сустрэча для міністрантаў, а таксама для юнакоў, якія разважаюць над сваім пакліканнем.

Пагрузіўшыся ў адмысловую атмасферу семінарыйнага жыцця, маладыя людзі змогуць на працягу некалькіх дзён удзельнічаць у багатым на разнастайныя падзеі жыцці духоўнай установы.

Сярод шматлікіх літургічных, духоўных і пазнавальных заняткаў юнакі змогуць разам з семінарыстамі паспаборнічаць у настольным тэнісе, футболе і шахматах. Таксама будзе магчымасць зазірнуць у залу музычнага семінарыйнага гурта «Подых духа», дзе ствараюцца новыя музычныя творы і праходзяць рэпетыцыі музычна-евангелізацыйных праграм, якія ўдзельнікі гурта рыхтуюць для моладзі.

Асаблівасцю гэтай сустрэчы будзе знаёмства з каляднымі звычаямі і традыцыямі, іх значэннем для мінулага і сучаснасці. Таксама спецыяльны сюрпрыз для ўдзельнікаў сустрэчы рыхтуе біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка. Акрамя таго, плануецца экскурсія па цікавых гістарычных мясцінах.

На сустрэчу запрашаюцца ўсе жадаючыя юнакі ад 14 гадоў.

Запісацца можна ў пробашча парафіі або па наступных тэлефонах:

  • +375 16 565 41 45;
  • +375 25 604 41 86
Абноўлена 21.12.2017 16:12
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.