Пошук

21.12.2017 13:36   Catholic.by
«Дастукацца да нябёсаў» 2017, фота Марыны Валасар

10 лютага ў Баранавіцкім ДК «Тэкстыльшчыкаў» пройдзе ўжо VII па ліку фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў».

Штогадовы хрысціянскі фэст, які збірае на адной сцэне музычныя калектывы розных канфесій, у гэтым годзе аздобяць гурты: «The Crossway», «Подых Духа», NG YOUTH, «Небасхіл», «Рыбы» і «OPEN».

«Гэтым фестывалем мы хочам паказаць, што сіла хрысціянаў заключаецца ў тым, каб рабіць штосьці агульнае. Не аднолькавае, а агульнае. Гэта агульнае ў супольнасці. Калі мы штосьці робім не для ўласнага піяру, а для дабра Касцёла», — адзначае арганізатар фестываля «Дастукацца да нябёсаў» кс. Павел Рудзьман.

У гэтым годзе фестываль можна будзе таксама паглядзець анлайн праз трансляцыю на Youtube-канале — Pavel Rudman.

Сачыць за падрыхтоўкай да фестывалю можна будзе ў афіцыйнай суполцы Укантакце — vk.com/ ddn_by

Пачатак у 18.00. Уваход вольны.

Фестываль пройдзе па адрасе: г. Баранавічы, вул. Кірава, 62.

Па пытаннях адносна канцэрту звяртацца па тэлефоне: + 375(29) 709 00 93 (кс. Павел)

Па пытаннях размяшчэння інфармацыі ў СМІ звяртацца на электронную пошту Catholic.by — info@catholic.by.

 

 

Абноўлена 05.01.2018 17:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа