Штогод 24 снежня ля помніка Адаму Міцкевічу ў Мінску ў аднайменным скверы праходзяць «Калядныя сустрэчы», прысвечаныя памяці паэта і патрыёта сваёй Айчыны, які нарадзіўся менавіта ў гэты дзень. Сёлета таксама да ўдзелу ў імпрэзе запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Мерапрыемства распачнецца святой Імшой у 11.00 у касцёле свв. Сымона і Алены, пасля, у 13.00 пройдзе працэсія ад касцёла да помніка А. Міцкевічу.
Затым у скверы будзе арганізавана «Калядная сустрэча», падчас якой выступяць запрошаныя госці, затым адбудзецца музычна-паэтычная праграма, а таксама святочнае дзяленне аплаткай і пачастунак для ўсіх ахвотных.