Сацыяльна-дабрачынная ўстанова «Цэнтр дапамогі жыццю» праводзіць акцыю па зборы калядных падарункаў для дарослых.
Арганізатары ставяць перад сабой мэту сабраць не менш за 150 падарункаў для пацыентаў хоспісаў, а таксама пацыентаў аддзяленняў сястрынскага догляду, з якімі не так даўно яны пачалі супрацоўніцтва.
Установа прапануе шмат варыянтаў таго, што купіць у падарунак:
- плед
- шакалад
- мёд
- кубак
- гарбата або кава
- насценны каляндар на 2018 год
- кніга
- цёплыя шкарпэткі
- шалік
- настольная гульня ці набор для творчасці
- нататнік або штотыднёвік
Арганізатары просяць не запакоўваць падарунак, каб яны маглі паглядзець на яго і зразумець, каму ён больш падыдзе. Прывезці падарункі (ці даставіць поштай) можна да 20 снежня ў працоўнае бюро Цэнтра: г. Гродна, вул. Лялевеля, 12-27.
Пытанні можна задаваць на life-care-center@yandex.by або па тэлефоне: +375(29) 881-82-34.